На Лідчыне пройдзе творчая сустрэча са Змітром Вайцюшкевічам



У гэтыя выходныя на Лідчыне пройдзе творчая сустрэча з беларускім музыкам – Змітром Вайцюшкевічам. Імпрэза будзе ладзіцца наўпрост на свежым паветры ў аграсядзібе “Гасьціна”, якая месціцца ў вёсцы Пескі, побач з горадам Бярозаўка, дзе нарадзіўся музыка. Таму вечарына, якая адбудзецца і называецца словамі яго песні “Я нарадзіўся тут”. Усе ахвотныя змогуць паслухаць лепшыя песні Вайцюшкевіча на словы беларускіх паэтаў. Арганізатары вечарыны абяцаюць утульную сяброўскую атмасферу.

– Рыхтуемся да правядзення гэтай імпрэзы. Рыхтуем сцэну, музычныя прылады. Спадзяемся, што збярэцца шмат людзей. І збіраецца, паводле той інфармацыі, якая ёсць, даволі шмат гасцей. То бок, сядзіба не будзе пуставаць. Я ўпэўнены, што будзе вельмі цікава. Як заўжды, будзе прыемная сяброўская абстаноўка, таму ўсіх запрашаем.

Творчая вечарына Змітра Вайцюшкевіча ў Песках адбудзецца ў гэтую суботу. Пачатак у 19 гадзін. Уваход туды будзе вольны.

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Ліда