На «Мове Нанова» абмяркоўвалі нашумелы кліп «8 Сакавіка»



На сталічных курсах “Мова Нанова” іх вядучы Глеб Лабадзенка наладзіў дыскусію са слухачамі наконт раптоўнай папулярнасці малапрыстойнага кліпа на трасянцы “8 Сакавіка” расейскага гурта “Ленінград”.

– Помніце прыпеўку Якуба Коласа?Эх, дактары, — замахі  вашы мелкі, відаць, прывучаны к таму вы змалку. Чаму, чаму замест сядзелкі вы не прыставіце ляжалку? А гэта не тое?! Я ўпэўнены, што Якуб Колас, як і Барадулін, дарэчы, да такіх рэчаў спакайней ставіліся. Бо ў вёсцы гэта такое жывое было. Вот такія ўсё жартачкі.

Беларускамоўны кліп на песню “8 Сакавіка” скандальна вядомай групы “Ленінград” з’явіўся ў сеціве напярэдадні Міжнароднага жаночага дня і за некалькі дзён набраў больш за восем мільёнаў праглядаў.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара