На „Мове Нанова” прэзентавалі першы CD „Мужчынская традыцыя спеву”



Лета – такой стала тэма заняткаў Мова-Нанова ў Берасці. Гасцямі сталі кіраўнік „Спеўнага схода” Сяржук Доўгушаў і дырэктар установы „За вела Берасце!” Уладзімір Красько.

Прайшла прэзентацыя праекта „Tradycyja” і першага CD „Мужчынская традыцыя спеву”, – адзначыў музыка.

Гаворыць Сяржук Доўгушаў:

– Я, як госць, запрошаны са спевамі і прэзентацыяй CD „Мужчынская традыцыя спеву”. Мы папулярызуем традыцыйную спеўную культуру нашых мужчын. Я ведаю, што гэта трэба раскрываць, знаёміць людзей, папулярызаваць традыцыю, якая амаль што знікла.

Наступныя заняткі „Мова Нанова” адбудуцца праз тыдзень і будуць выпускнымі. Мерапрыемства можна наведаць 6 чэрвеня ў Берасцейскім абласным краязнаўчым музеі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце