На „Мове нанова” ў Менску гаварылі пра Cкарыну



Завяршаюцца імпрэзы, прымеркаваныя да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. На апошніх сталічных курсах “Мова нанова” пра Францішка Скарыну гаворыць адмыслова запрошаны госць курсаў – пісьменнік Уладзімір Арлоў.

– У лёсе Скарыны адбілася ўся тая ўзнёслая і авантурная эпоха – эпоха Рэнесансу. Скарына зведаў і ўзлёты, і няшчасце, бачыў акно ў турэмную кратку. І з турмы яго вызваліў сам наш манарх, вялікі князь і кароль Жыгімонт Стары, які даў Скарыну вечную ахоўную грамату.

Штотыднёвыя курсы “Мова нанова” праходзяць па панядзелках у менскім клубе “Грай”. Таксама яны адбываюцца і ў іншых буйных гарадах Беларусі.

Максім Каўняровіч, Беларускаке Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара