На паштоўках – гісторыя беларускай пошты



Гісторыя пошты Беларусі мае больш за тысячагадовую гісторыю. Яна складаецца з перыядаў, якія адпавядаюць паштовым сістэмам дзяржаў, у склад якіх уваходзіла тэрыторыя сучаснай Беларусі, і перыяд незалежнасці Рэспублікі Беларусь. З 1947 года Беларусь з’яўляецца сябрам Сусветнага паштовага саюза.

РУП “Белпошта” не забывае сваю гісторыю. Нядаўна яно выпусціла серыю паштовак “З гісторыі беларускай пошты”. Аўтарам паштовак з’яўляецца мастак Віктар Сташчанюк. Паштоўкі пабачылі свет дзякуючы праекту, які падрыхтаваны па матэрыялах Гісторыка-інфармацыйнага цэнтра паштовай сувязі РУП “Белпошта” у супрацоўніцтве з інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. Кожная паштоўка выйшла з друку 3000 накладам.

На паштоўках адлюстраваны віленскі паштмайстар Рэйнгальд фон Бісінг, XVII стагоддзя, раз’язны чыноўнік упраўлення перавозкі пошты на чыгунках, 1869 год, паштовы служыцель аддзялення перавозкі пошты на чыгунках, 1869 год, ганец з падарожным лістом, XVII cтагоддзя, ганец XVI стагоддзя і  дырэктар паштовага аддзялення.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя