На Ulej.by пачаўся збор грошай на первыданне «Колеру Беларусі» Анемпадыстава



На сайце Ulej.by пачаўся збор грошай на перавыданне кнігі «Колер Беларусі» аўтара «Народнага альбому», мастака, дызайнера, паэта і даследчыка Міхала Анемпадыстава. Цягам 45 дзён арганізатары збору плануюць сабраць 13,5 тысячы рублёў на выданьне 500 асобнікаў. Замовіць кнігу можна за 40 рублёў.

Кніга стала завяршальным этапам шматгадовай працы аўтара і была выдадзена ў 2017 годзе абмежаваным накладам, які адразу разышоўся сярод знаўцаў і прыхільнікаў творчасці Міхала Анемпадыстава.

У кнізе апісаныя сем колераў, якімі «пафарбаваная» беларуская культура: белы, чорны, чырвоны, сіні, шэры, залаты і зялёны. Кожны «энцыклапедычны артыкул» праілюстраваны дзясяткамі фота, дзе зафіксаваная прысутнасць колера ў прыродзе і ў матэрыяльнай культуры.

Дызайнерскі альбом ужо паспеў стаць каштоўным артэфактам сучаснай беларускай культуры, дзе ў непаўторным стылі аўтара адбываецца пошук Беларусі. Гэты стыль мы добра ведаем і любім па культавым «Народным альбоме» і вобразах шэрагу ўплывовых культурніцкіх кампаній.

Гэтая кампанія дае магчымасць усім жадаючым замовіць кнігу і стаць уладальнікам унікальнага выдання, створанага геніяльным сучаснікам, які заўчасна пакінуй нас.