Надышоў час Калядных святкаў
Па народным календары надышоў час Калядных святкаў. Напрацягу дванаццаці дзён, ад Раства і да Вадохрышча, – час гулянняў, забаў, урачыстых вячэраў і варажбы. У старажытнасці лічылі, што ў гэты перыяд не павінна быць месца смутку.

Сваімі ўяўленнямі пра сучасныя Каляды падзяліліся з нашым радыё жыхары Пінска:
– Каляда ходзіць. Прыходзяць і да нас, размаляваныя, песні спяваюць, мы ім штосьці даём. Люблю, калі прыходзяць. Мне здаецца, калі прыходзіць Каляда, у мяне будзе радасць у доме.
– Калі калядуюць, то адганяюць кепскія сілы. Добрым людзям дабра жадаюць.
– Часцей гэта дзеці пераапранаюцца ў адмысловыя касцюмы, ходзяць па пад’ездах, па дамах, збіраюць нейкія ласункі, дэкламуюць вершы, спяваюць песні.
Асаблівае месца ў Калядныя дні займае Шчодры вечар, які святкуецца 13-га студзеня. Па традыцыі гэты вечар надаецца для самай удалай варажбы.
Беларускае Радыё Рацыя
