Наезд беларуска-ўкраінскай «аграшляхты» на Чарнігаў
У Чарнігаве адбыліся ажно дзве прэзентацыі кніг беларускіх аўтараў.
Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі, які жыве ў Кіеве, пазнаёміў чарнігаўцаў са сваім зборнікам вершаў для дзяцей “Далоў дарослых!”, якая выйшла ў кіеўскім выдавецтве “Люта справа”. Кніга выдадзеная па-беларуску з паралельным украінскім перакладам.
Гомельскі паэт і перакладчык Алесь Плотка прачытаў урыўкі са свайго празаічнай кнігі ўкраінскага пісьменніка Андрэя Ганчурака “Прыгоды павіяна Томаса”.
Абедзве прэзентацыі адбыліся ў рамках літаратурнага праекта “Аграшляхта”, пра які і распавядае Алесь Плотка:
— «Аграшляхта» пачалася яшчэ ў мінулую восень, калі на кіеўскім “Барбакане” была першая творчая сустрэча. Трэба было прыдумаць нейкую, каб доўга не пісаць на афішах: «Сяргей Прылуцкі», «Алесь Плотка», «Іван Семесюк» і гэтак далей… Шукалі кароткі і кідкі брэнд, каб гэта ўсё назваць. Вынайшлі вось такое слова…
Прэзентацыя прайшла ў чарнігаўскім культурным цэнтры «Інтэрмецца» дзякуючы ўкраінскім аматарам беларускай культуры, прытым арганізацыя была бездакорнай. Мадэраваў сустрэчу беларускі пісьменнік і драматург Уладзіслаў Ахроменка.
Беларускае Радыё Рацыя