“Нам ня трэба Левітан, ёсць у нас Ілля Курган!” Яму – 90!



90 год хутка спаўняецца “залатому голасу” Беларусі”, “беларускаму Левітану”, як яго дагэтуль называюць – Іллі Кургану. З восені 1949-га амаль 40 год краіна прачыналася і засынала пад яго мяккі барытон. Адмыслоўцы заўжды адзначалі яго вышэйшы ўзровень культуры літаратурнага вымаўлення. Яго мастацтва выявілася ў радыёпастаноўках “Прымакі” па Янку Купалу, “Паляўнічае шчасце” па Эдзі Агняцвет, “Пан Тадэвуш” па Адаму Міцкевічу, у шматсерыйным спектаклі “Доктар Руссель” Уладзіміра Дзюбы. На вінілавых грампласцінках – паэмы “Курган” Купалы, “Новая зямля” і “Сымон-музыка” Коласа, “Дзесяты падмурак” Паўлюка Труса, вершы Максіма Багдановіча, іншых. Заслужаны артыст, сябар Саюза тэатральных дзеячаў, прафесар дзяржакадэміі мастацтваў ды ўніверсітэта культуры сустракае юбілей у атачэнні мноства прыхільнікаў і вучняў. Інтэлігентны, нязменна жыццярадасны ды галантны, Курган не чакае дзяржаўных узнагародаў “з нагоды”, бо публічна выказваўся супраць прыніжэння беларускай мовы існуючым рэжымам. Аднак у юбілейны дзень неаднаразова прагучыць вядомая ўсёй краіне лічылка – “нам не трэба Левітан, ёсць у нас Ілля Курган”. У сваёй кватэры, што перапоўненая кніжнымі шафамі, унікальнымі фотаздымкамі на сценах і, канешне, партрэтамі яго ўлюбёнца Янкі Купалы, мэтр эксклюзіўна распавёў мне пра пачатак творчай кар’еры. І не толькі…

Ілля Курган: Нарадзіўся я ў Барысаве, які той, перадваенны прыгажун, дагэтуль у памяці – не сённяшні. Мне многае цяпер не падабаецца, але што рабіць? ! Толькі не падумайце, што я за Саветы – не! Але Другую сусветную сустрэў у Менску. 22 чэрвеня сядзеў на ганку і толькі падскокваў ад самалётаў з чорнымі крыжамі. Усе дзівіліся, чаму няма “нашых” – нам жа старанна “ўпарвалі”, што “ворага будзем біць толькі на яго тэрыторыі”. Ніколі не забуду два “ўзгоркі” на наступны дзень на небе з чорнага попелу. А потым пешшу да Барысава – ніякі транспарт адразу ж не працаваў. Людзі ішлі шчыльнай чорнай масай. Пры налётах маці клала малодшага на асфальт і на яго ж клалася. Памятую, казаў ёй – “мама, ты ж не з брані, будзе два трупы…” Пасля Перамогі паехаў адзін у Менск – мы жылі за Домам афіцэраў. Гляджу – танк стаіць нямецкі. Думаў залезці туды пераначаваць. Пасля на лаўцы спаў ля Купалаўскага тэатра. Днём хадзіў па вуліцах, пытаўся – дзе тэатральна-мастацкі інстытут? Літаратуру з маленства любіў апантана. І тут раптоўная сустрэча з бацькам! Ён у мяне яшчэ ў царскай арміі служыў, пасля трапіў у пекла пад Сталінградам, выжыў і акурат у дзень майго прыезду таксама вярнуўся у Менск з Нямеччыны. І на Карлы-марлы, на нашай вуліцы, сустрэліся твар у твар! Потым начавалі на адным ложку…

РР: А як усё-ткі вы патрапілі ў дыктары?

Ілля Курган: Выпадкова. Я вучыўся ўжо на 4 курсе Акадэміі мастацтваў – тады яшчэ тэатральна-мастацкага інстытута. Пачуў выпадкова па радыё абвестку пра праслухоўванне мужчын. Нас каля 100 асоб набралася на адно месца. Падышоў затым да мяне Юрэвіч – “а вы б не хацелі стала на радыё працаваць?” Адказаў спачатку, што хачу граць у тэатры – прадугледжвалася размеркаванне ў Віцебск. Але жонка Ірына кажа – “што за сям’я ў нас будзе, калі мне ў Менску вучыцца яшчэ 3 гады?!” Вырашылі, што пайду на радыё на гэты час “перакантавацца” – маўляў, пасля разам у тэатр Якуба Коласа. Але нам далі трохпакаёвую драўляную “хрушчоўку”, а мяне зрабілі галоўным рэжысёрам дыктарскай групы. Потым зноў памкнуўся ў тэатр – зноў ад радыё далі кватэру. Так і склалася жыццё…

РР: Колькі ж вы кіраўнікоў перажылі за дзесяцігоддзі?

Ілля Курган: (смяецца ) Яны мяняліся, а я не!

РР: Вы – патомасны Эйдэльман. Ваш псеўданім “Курган” выклікае асацыяцыю з аднайменнымі паэмай Янкі Купалы ды рок-операй “Песняроў”…

Ілля Курган: Гэта прозвішча роднай маёй маці. Што да прозвішча – “эйдэль” на ідыш значыць “высакародны”, “ман” – мужчына. Значыць – “высакародны муж”. Я – беларускі яўрэй, але ніколі не хадзіў у сінагогу. Насамрэч заўжды лічыў сябе ТУТЭЙШЫМ! А наконт Кургана сапраўды жартаваў з недасведчанымі студэнтамі – казаў, што мяне яшчэ Купала ведаў! Хоць, канешне, было ўжо ўсё напісанае пра “здзірванелы курган векавечны”. Разумею і “другі план” пытання – не, антысеміцкіх закідаў супраць сябе ніколі не адчуваў.

[Not a valid template]

РР: Левітан, з якім вы былі добра знаёмыя і нават разам працавалі, быў неаднаразова запрошаны да Сталіна. З кім з “моцных гэтага свету” даводзілася сустракацца?

Ілля Курган: З Брэжневым не, толькі звонку. З Машэравым заўжды віталіся. Ён – цуд нейкі! Яшчэ перад размеркаваннем з інстытута ўпершыню мы, пяцёра выпускнікоў, патрапілі да яго. Акурат ішло скарачэнне акцёрскіх кадраў, а мы тады не Глебавы і Платонавы. Ён цяжка ўздыхнуў – “што мне зрабіць з вамі?” Пасля паклікаў дарадцу і сказаў – “будзе для вас адмысловы тэатр!” На мерапрыемствах заўжды яго бачыў, бо трансляцыйны мікрафон заўжды знаходзіўся за кулісамі. Як псавалі жыццё ахоўнікі-міліцыянты, каб яны здаровыя былі! Падыдуць раптам за хвіліну да эфіру – “тут нельзя стаяць!” Кажу – дык гэта ж не я, мікрафон тут! Машэрава спытайце, дурні!” Ці неяк у часе трансляцыі візіту Ярузельскага мяне заперлі на ключ, што не маглі паднесці свежыя тэксты – давялося рукі адбіць, стукаючы ў дзверы. Ці “навучаныя мысліць дзёрзка” ў штацкім падыходзілі ў часе чытання і заглядвалі ў тэкст – “ці тое кажу”. Так хацелася іх штурхануць, каб не ўзняліся!

РР: Але ж усе асноўныя партыйна-урадавыя паведамленні чыталі Вы? Няўжо не бывала недарэчна-небяспечных кур’ёзаў?

Ілля Курган: Гадавіна Сталіна. Паведамленні “па тэмах” – Сталін і моладзь, Сталін і войска. А тэксты даводзілася чытаць адразу “з ліста”. І раптам перад вачыма – “Сталін – прычына …бяздольнасці Савецкай Арміі”. Прапушчанае “Я”. Каб прачытаў у тыя часы, як напісанае, мы з вамі тут не сядзелі – згнаілі б за кратамі. Зрэшты, за мяне і трымаліся, бо ведалі – калі што, хопіць розуму самому “аператыўна” выправіць памылку. А тэкстаў жа перачытаў тысячы і тысячы старонак! Далі заслужанага артыста. А цяпер сам сябе называю “засушаны артыст без публікі…”

РР: Але ж нават вонкава Вы непазбежна параўноўваеце – Машэраў і Лукашэнка?

Ілля Курган: (смяецца дробненькім смяшком ) Я апошняга асабіста не ведаю. А Машэраў – глыба, “чалавечны чалавек”! Увогуле са мной мае героі. Агучваў фільм пра Максіма Багдановіча, дзякуючы вершам якога, стаўлюся да яго, як да родзіча. Ён у мяне ў перакладах і без кляйма “савецкі”!

РР: Але ж няўжо не разумелі ў савецкія часы, што чыталі процьму ўсялякай хлусні ды таннай прапаганды?

Ілля Курган: Даражэнькі, як і ўсе, не ведаў тады аніякай альтэрнатывы – дайце веры, думаў, што ўсё так было, ёсць, будзе! Не, разумеў, калі слухаў праз устаўныя сківіцы “рэчы доўгія, пустыя” брывастага правадыра, што штосьці не так. Але ўсё жыццё вучыўся. Былі ў эфіры разам з Янкам Брылём – навучыў правільнаму націску ды склону = Брыль-Брыля, Курган-Кургана. Які магутны ды мудры дзядзька! Я з ім дагэтуль раюся і размаўляю. І бачыце, колькі ў мяне паэтычных зборнікаў і замежных перакладаў? Пасля ўжо самога запрасілі ў Купалаўскі тэатр вучыць акцёраў правільнай стылістыцы. Заўжды ўшчуваў ім – “вы ж акадэмікі, з Акадэмічнага тэатра! Няўжо ў Маскве ці Ленінградзе вас сталі трымаць, каб вы па-руску гаварылі так, як зараз па-беларуску?!” Увогуле, там, ”наверсе”, не разумеюць, што сапраўды культурны чалавек не можа красці! Ды дзяржава робіцца дзяржавай, калі ёсць культура СВАЯ! Яны іншага складу ды раскладу.

Не магу забыцца, як чытаў “Курган” Купалы і на першым шэрагу сядзела яго жонка. Убачыў слёзы ў яе вачах. Аж натхніўся – “во як добра чытаю!” Але пасля зразумеў, што плакала па Купалу, а не ад майго чытання. І памятую, як хораша было, калі сустракаў унука са школы, а ён расказваў, як слухалі класам кружэлку, дзе я чытаў “дзядзьку Янку”. Мне пашанцавала ў жыцці на людзей высокага палёту – тыя ж Платонаў, Глебаў, Стэфанія Станюта, Галіна Макарава, Шпакава атрымала заслужаную на Украіне… Але “дзякуй” кажу перад Госпадам за Купалу – колькі я яго перачытаў са сцэны! Дзякуй табе, Янка! Дзякуй і Ілля!

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.

  • https://plus.google.com/108835098945433471085 James Tent

    Добры дзень, я Сандра Уільямс Пасля таго, як у адносінах з Андэрсанам на працягу многіх гадоў, ён парваў са мной, я зрабіў усё магчымае, каб вярнуць яго, але ўсё было дарэмна, я хацеў яго назад столькі з-за кахання ў мяне ёсць для яго, я ўмольвала яго з усім, я зрабіў абяцанне, але ён адмовіўся. Я растлумачыў сваю праблему з маім сябрам, і яна прапанавала мне хутчэй звярнуцца да заклінальніка загаворы, якія маглі б дапамагчы мне кінуць загавор, каб вярнуць яго назад, але я той тып, які ніколі не верыў у загаворы, у мяне не было выбару, акрамя як паспрабаваць, я пошце заклінальніка, і ён сказаў мне, што не было ніякіх праблем, што ўсё будзе ў парадку, перш чым тры дні, што мой былы вернецца да мяне яшчэ за тры дні, ён кінуў загавор і на здзіўленне ў другі дзень, гэта было каля 4 мкм. Мой былы патэлефанаваў мне, я быў так здзіўлены, я адказаў на званок, і ўсё, што ён сказаў, што ён быў вельмі шкада за ўсё, што здарылася, што ён хацеў, каб вярнуцца да яго, што ён любіць мяне так моцна. Я быў такі шчаслівы, і пайшоў да яго, што было, як мы пачалі жыць разам шчасліва зноў. З таго часу я зрабіў абяцанне, што хто-то я ведаю, што ёсць праблема адносіны, я б дапамагчы такому чалавеку, спасылаючыся яго ці яе адзіным рэальным і магутным заклінальніка, які дапамог мне з маёй праблемай. электронная пошта: [email protected] вы можаце адправіць яго, калі вам патрэбна яго дапамогу ў вашых адносінах або любога іншага выпадку.

    1) чары
    2) Страчаныя чары
    3) Развод Загаворы
    4) Шлюб Spells
    5) якое злучае загавор.
    6) Распад Загаворы
    7) Выгнаць мінулае Lover
    8.) Вы хочаце быць падвышаны ў офісе / Латарэі загавор
    9) хочуць, каб задаволіць свой каханы
    Звязацца з вялікім чалавекам, калі ў вас узніклі якія-небудзь праблемы для доўгатэрміновага рашэння
    праз [email protected]

Комментарии для сайта Cackle