Народнаму тэатру фальклору “Цярэшка” споўніўся 21 год



Народны тэатр фальклору «Цярэшка» ўжо 21 год працуе на Глыбоччыне. У рэпертуары тэатра гумарэскі з сучаснага жыцця, песні, прыпеўкі, ігрышчы і шматлікія танцы. Калектыў сваімі выступамі ўпрыгожвае любое свята ў раёне,  а таксама ўдзельнічае ў розных фестывалях у вобласці, краіне і па-за яе межамі.

Па словах кіраўніцы тэатра “Цярэшка” Наталлі Нікіфаровіч, тэатр утварыўся як калектыў, які вырашыў аднавіць і працягваць традыцыі тэатра Ігната Буйніцкага. Заснавальнік беларускага нацыянальнага тэатра нарадзіўся менавіта на Глыбоччыне, і ў праграме яго трупы былі дэкламацыя, гумар, п’есы, харавыя спевы і абавязкова народныя танцы.

– Падабраліся людзі, якія любяць народную творчасць, якія любяць народныя танцы. І ў нас папершасці было дзесьці восем пар. І наогул было 22 чалавекі. З цягам часу па розных прычынах стала крышачку менш. Але, тым не менш, цягам 21 года мы займаемся гэтай справай.

Паводле Наталлі Нікіфаровіч, калектыў неаднаразова ўдзельнічаў у танцавальных ды іншых фестывалях народнай творчасці ў Беларусі, Расеі, Украіны, Латвіі, Літвы, Польшчы, Венгрыі.

А самой Наталлі як стваральніку і кіраўніку народнага тэатра фальклору «Цярэшка» была прысуджана рэспубліканская прэмія «За адраджэнне».

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя