“Народны альбом” ізноў прыйшоў у народ



Чатыры сотні людзей сабраліся на чарговы Спеўны сход, што адбыўся ўвечары ў менскай галерэі ТUT BY. Гэтым разам ён быў прысвечаны песням з культавага “Народнага альбома”, што ўсімі прысутнымі былі выкананыя пад акампанемент жывых інструментаў з удзелам яго стваральнікаў – аўтара тэкстаў Міхала Анемпадыстава ды музыкі Лявона Вольскага.

 Хэй-хэй, спявайма разам, хэй-хэй! Перапоўненая зала літаральна раўда. Хто б мог падумаць што 27 песняў, што ілюструюць гісторыю міжваеннага жыцця заходнебеларускага мястэчка стануць легендарнымі і ўжо жывуць калі не ў вяках дык у гадах?

Арганізаваў ды здымаў Спеўны сход тэлеканал Белсат.

Праз тыдзень адбудзецца менскі канцэрт “Народнага альбому” у “Prime holl”.

Прэзентацыя праекта “Народны альбом. 20 год” прайшла ўвосень мінулага года на сцэне Падляшскай оперы ў Беластоку.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара