«Народны альбом» у Менску
Год таму
На адной з галоўных сцэнічных пляцовак сталіцы, у Prime Hall, упершыню за доўгія гады ў Беларусі пройдзе канцэрт-мюзікл легендарнага праекта 90-х – «Народны альбом».
Роўна а 20-й гадзіне на сцэну выйдуць не менш легендарныя Лявон Вольскі, Вераніка Круглова, Аляксандр Памідораў ды іншыя ўдзельнікі «Народнага альбому».
У праекце расказваецца пра жыццё памежнага з Савецкім Саюзам заходнебеларускага мястэчка 1920-1930-х гадоў.
Тыя, хто не здолее трапіць непасрэдна на канцэрт, можа паглядзець інтэрнэт-трансляцыю.