“Наша слова” прысвечана роднай мове



23 лютага выйшла чарговая электронная версія газеты “Наша слова. рdf”. Свежы нумар выдання цалкам прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. “Наша слова” зафіксавала, дзе, калі і хто пісаў беларускую дыктоўку ў Беларусі і па-за яе межамі. Па інфармацыі выдання, беларускую дыктоўку актыўна пісалі на Лідчыне, Слонімшчыне, у Гародні, у Менску і ў іншых гарадах і вёсках Беларусі. Пісалі “Купалаўскі дыктант” у Нацыянальнай Акадэміі Навук, пісала дыктант унучка Якуба Коласа Марыя Міцкевіч і многія іншыя жыхары Беларусі.

Галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Наталля Шапран, падчас кругла стала на тэму “Родная мова роднай зямлі: пытанні развіцця і папуляцыі”, адзначыла, што “важная роля ў папулярызацыі беларускай мовы належыць настаўніку”. Пра гэта больш канкрэтна чытачы даведаюцца таксама з “Нашага слова”. Свежы нумар газеты “Наша слова. рdf” можна чытаць проста ў нас на сайце:

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]