Наста Кудасава: Дняпро – гэта жыла, якая насычае



19 красавіка ў Воршы і Смальянах выступіла паэтка Наста Кудасава – лаўрэат прэміі „Кніга году”.

Наста Кудасава прыехала з Рагачова. Як пажартаваў арганізатар сустрэч, кіраўнік ТБМ Юры Нагорны:”Наста прыплыла да нас па Дняпры супраць плыні”.

Падчас сустрэчы ў Воршы Наста Кудасава распавяла пра Дняпро ў сваім жыцці і творчасці: „Дняпро – гэта жыла, якая насычае. Я вярнулася да яго з Менску і Санкт-Пецярбургу.  І, напэўна, застануся  назаўсёды.  У гэтым ёсць містыка”.

Беларускае Радыё Рацыя