Наталля Хвір: У Беларусі знішчана школа рэстаўратараў



Захаванне старажытных руінаў застаецца праблемай для Беларусі. Нацыянальную і міжнародную практыку ў гэтым пытанні абмеркавалі падчас форуму ў межах Дзён Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі. Гаворыць начальніца ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір:

– Мы можам толькі на сённяшні дзень сядзець і марыць пра нейкія фантазіі. Гэта не вельмі правільна. Гледзячы на тое, што рэстаўратараў у нашай краіне можна пералічыць па пальцам адной рукі. Рэстаўрацыяй займаюцца спецыялісты, якія не маюць нават спецыяльнай адукацыі. Я думаю, што гэта не правільна. Ёсць праблемы. І сапраўды ў нас ёсць руіны. Міністэрства культуру гатовае ўдзельнічаць у гэтым працэсе – і кансервацыі, і рэстаўрацыі. Нам гэта цікава.  

Цэнтрам увагі падчас форуму сталася аднаўленне Гальшанскага замка. Эксперты з Літвы і Эстоніі падтрымалі калег у памкненні выратаваць архітэктурны помнік, аднак выказаліся за захаванне максімальнай аўтэнтычнасці аб`екту.

Беларускае Радыё Рацыя