Наталля Задзяркоўская: Культура Беларусі замерла на фоне адтоку дзеячоў у Польшчу
Як дзеячам, што пакідаюць Беларусь падчас крызісу, удаецца стаць паўнавартаснай часткай чужых культурніцкіх праектаў?

Беларуска-польскую супрацу ў гэтай сферы каментуе адказная за культуру і нацыянальную спадчыну ў Народным антыкрызісным упраўленні, экс-начальніца ўпраўлення культуры і народнай творчасці Мінкульту Наталля Задзяркоўская:
– Сітуацыя даволі складаная. Адток толькі павялічваецца. У адносінах Польшчы я не магу сказаць, што гэтая праблема сістэмна вырашана. З боку польскіх уладаў ёсць жаданне дапамагчы. Разам з тым вельмі шмат людзей засталіся за бортам. Шмат прыкладаў паспяховых творчых праектаў, вакол якіх фарміруецца творчы асяродак, які далучае і дапамагае іншых.
На думку Наталлі Задзяркоўскай, з-за блізкасці культур Беларусі і Польшчы беларускім дзячым культуры нашмат прасцей праходзіць інтэграцыю ў «чужую» культуру і трапляць на мясцовы культурніцкі рынак. Аднак вострым застаецца пытанне далейшага вяртання ў культурніцкі кантэкст Беларусі і саму краіну.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
