Нацыянальная бібліятэка Беларусі выдала знакамітую «Канстытуцыю Піліпа Орліка»
Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.
Новае выданне
«Нашы паўднёвыя суседзі называюць яе «Першай Канстытуцыяй Украіны» і нават першай Канстытуцыяй у Еўропе, — распавёў ён. — Гэты знакавы гістарычны дакумент быў створаны яшчэ ў 1710 г. яркай асобай — гетманам Піліпам Орлікам, якому ўсталяваны прыгожы помнік у Кіеве, мемарыяльныя знакі ў розных месцах, яго іменем названыя вуліцы… Але не ўсе ведаюць — і ва Украіне, і ў Беларусі, — што Піліп Орлік з’яўляецца ўраджэнцам Беларусі, бо нарадзіўся ў вёсцы Касута пад Вілейкай! Так, аўтар «Першай Канстытуцыі Украіны» (арыгінальная назва «Устава правоў ды вольнасцей Войска Запарожскага») — родам з Беларусі».
Помнік Піліпу Орліку ў Кіеве
Ініцыятарамі выдання сталі Менскае гарадское таварыства ўкраінцаў у Беларусі «Заповіт» і Пасольства Украіны ў Беларусі. Пераклаў тэкст Канстытуцыі на беларускую мову Ягор Сурскі. Усе выдавецкія і паліграфічныя работы выкананы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Працоўная група ў друкарні Нацыянальнай бібліятэкі
Аўтографы кіраўнікоў арганізацый, далучаных да стварэння выдання (у тым ліку паслоў Украіны, Швецыі і Малдовы)
Копія лацінамоўнай версіі «Канстытуцыі Піліпа Орліка», перададзенай у Нацыянальную бібліятэку Беларусі паслом Швецыі Крысцінай Юханесан
Фота дадзена Алесем Сушам
