Нацыянальны мастацкі музей Беларусі адкрыецца ўлетку



На сайце ўстановы пазначана, што па 31 траўня музей зачынены ў сувязі з правядзеннем работ па бягучым рамонце. Музей закрыўся для наведвальнікаў з 19 красавіка, але працягвае працаваць у фармаце віртуальных экскурсій.

„На жаль, дзверы Мастацкага адкрыюцца для сустрэчы з вамі, нашы дарагія сябры, толькі летам, – гаворыцца ў фэйсбук-акаўнце ўстановы. – Мы сумуем і працягваем прызначаць вам віртуальныя спатканні”.

Так, 30 красавіка генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладізмір Пракапцоў расказаў пра жыццё, творчасць, сучаснікаў і паслядоўнікаў выдатнага мастака Фердынанда Рушчыца, юбілей якога сёлета ўнесены ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА. Акрамя таго супрацоўнікі музея правялі анлайн-лекцыю пра Мая Данцыга, экскурсію па выставе „Чырвоны – код нацыі”, расказалі пра „сармацкія партрэты” эпохі барока, пра традыцыі беларускага іканапісу і пра тое, чаму Мастацкі – „радзіма сланоў”. Пасля прамых эфіраў усе відэазапісы дасяжныя на старонках установы УКантакце, IGTV і YouTube-канале музея.

zviazda.by

Фота tut.by