NaviBand намінаваны на альтэрнатыўную музпрэмію



Абвешчаныя намінанты пятай прафесійнай музычнай прэміі Rock Profi 2017, якая ўручаецца па галасах беларускіх музыкаў у напрамках рок, індзі, альтэрнатыва. 

У журы прэміі ў гэтым годзе ўвайшлі больш за 50 сольных выканаўцаў і калектываў, якія выдалі поўнафарматныя альбомы ў 2014, 2015 і 2016 гадах. У межах пяці асноўных намінацый было разгледжана 37 альбомаў і 60 песень, выдадзеных з 1 студзеня да 31 снежня 2016 года.

Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Зміцер Безкаравайны (Experty.by) і Павел Юрцэвіч (клуб ili).

Больш за ўсё намінацый – чатыры – у гурта «Петля пристрастия». У Лявона Вольскага – тры.  

З цікавага – у намінанты на «Лепшую песню» патрапіла «Гісторыя майго жыцця» ад NaviBand, з якой яны ездзілі на «Еўрабачанне 2017».

Пераможцы прэміі будуць названыя 26 траўня на цырымоніі Rock Profi 2017 у клубе ili. Пачатак мерапрыемства а 20-й гадзіне.

У канцэрце возьмуць удзел: True Litwin Beat, The Bangalors, Pink And Sweet. Цырымонія адбудзецца пры падтрымцы аркестра «18 Датчан». Кошт квіткоў: 10 руб. (папярэдне), 15 руб. (у дзень мерапрыемства).

Спіс намінантаў (у алфавітным парадку):

«Лепшы альбом»: Лявон Вольскі «Псіхасаматыка», «Петля пристрастия» «Мода и облака», Mustelide «Spi», Shuma «Сонца».

«Лепшы запіс» (прыз гукарэжысёрам): Алег Даманчук за альбом «Петля пристрастия» «Мода и облака», Наталля Куніцкая за альбом Mustelide «Spi», Павел Сініла за альбом Re1ikt «Куфар», Alexis Scorpio за альбом Shuma «Сонца».

«Лепшая песня»: Лявон Вольскі «Гэй!», «Петля пристрастия» «Груз», NaviBand «Гісторыя майго жыцця», Nizkiz «Миражами».

«Дэбют года»: «Восьмыдзень», «Вочы», Nebulae Come Sweet, Witness Temple.

«Артыст года»: Лявон Вольскі, «Дай дарогу», «Петля пристрастия», Brutto.

Беларускае Радыё Рацыя