Навінка для аматараў беларускага фэнтэзі



У беларускую літаратуру прыходзіць фэнтэзі. Аўтара першага беларускага фэнтэзі Аляксея Шэіна за раман “Семь камянёў” адзначылі міжнароднай прэміяй Еўракон-2017. Але не доўга ён лічыўся адзіным аўтарам беларускага фэнтэзі.

Як павядамляе дырэктар выдавецтва “Галіяфы” Зміцер Вішнёў, у Шэіна з’явіўся канкурэнт – “Галіяфы” выдалі кнігу маладога аўтара Максіма Кутузава “Князь-ваўкалак”:

– Мы забралі на днях кнігу Максіма Кутузава “Князь-ваўкалак”, гэта дэбютная кніга. Можна сказаць, што ў нас з’явіўся новы аўтар, які будзе канкурыраваць з Аляксеем Шэйнам у напісанні такіх твораў.

Навінка ўжо з’явілася ў продажы інтэрнэт-кнігарні “Галіяфаў”. Неўзабаве яна паступіць і ў звычайныя кнігарні краіны.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя