Не стала паэткі і перакладчыцы Людмілы Забалоцкай



На 72-м годзе жыцця ў Менску памерла беларуская паэтка і перакладчыца Людміла Забалоцкая (Саламаха).

Людміла Забалоцкая

Людміла Забалоцкая нарадзілася ў Крычаве. Скончыла Крычаўскае медвучылішча і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Працавала ў Чавускай раённай газеце, навуковым рэдактарам у Беларускай Энцыклапедыі, у педагагічных выданнях і выдавецтве.

Першыя вершы паэткі з’явіліся ў друку ў 1968 годзе. А ў 1974 годзе выходзіць першы паэтычны зборнік Людмілы Забалоцкай “Сакавік”. Потым былі зборнікі “Радаводны васілёк”, “Святло палыну”, “Струны памяці”, “У суладдзі стагоддзяў і дзён”. На беларускую мову паэтка пераклала раман Вальтэра Скота “Айвенга”.

Беларускае Радыё Рацыя