Неабходная сума на помнік Алесю Ліпаю сабрана на платформе „Улей”



Завершаны збор сродкаў на помнік стваральніку і кіраўніку недзяржаўнай інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, жруналісту, паэту Алесю Ліпаю. Ён памёр амаль год таму ва ўзросце 52 гады.

Па словах Андрэя Аляксандрава, яго калегі, які каардынаваў збор сродкаў на помнік, літаральна ўначы неабходная сума была сабраная. „Мы атрымалі крайнюю данацыю, якая дапамагла нам дасягнуць адзнакі ў 10 тысяч рублёў. Такую лічбу мы сабе паставілі за мэту на гэтую краўдфандынгавую кампанію на платформе Улей,” — распавёў Андрэй Аляксандраў.

– За два дні да канца кампаніі нам удалося сабраць гэтую суму. Мы вельмі ўдзячныя ўсім людзям, якія пералічвалі свае ахвяраванні, якія рабілі рэпосты ў сацыяльных сетках, журналістам, нашым калегам, якія давілі інфармацыю пра нашу кампанію. Яна атрымалася паспяховай і дасягнула сваёй мэты. А галоўная мэта была нават не ў грошах, а ў агульным салідарным народным дзеянні па ўшанаванні памяці нашага выдатнага паэта, журналіста, рэдактара, выдаўца і проста цудоўнага чалавека Алеся Ліпая.

Помнік Алесю Ліпаю будзе афіцыйна адкрыты 31 жніўня, у суботу, на могілках у Рудзенску, — гэта Пухавіцкі раён Менскай вобласці, дзе ён пахаваны побач са сваёй маці і сястрой, — сказаў Андрэй Аляксандраў.

Беларускае Радыё Рацыя