„(Не)расстраляная паэзія” ў кнігарні „ЛогвінаЎ”



Тузін – сакральная лічба. У сталічнай кнігарні “ЛогвінаЎ” пачалася серыя вечарын прысвечаных памяці дванаццаці расстраляных у сталінскія часы беларускіх паэтаў “(Не)расстраляная паэзія”. Гаворыць галоўны рэдактар партала “Тузін гітоў” Сяргей Будкін:

– У нас у цэнтры ўвагі паэты 30-х гадоў. Мы вырашылі зрабіць чарговы музычны праект і запаралеліць яго з гісторыяй. Спачатку мы яго называлі “Расстраляная паэзія, а потым падумалі, якая ж яна расстраляная, нас жа не задушыш, не заб’еш, не расстраляеш. Дадалі вось гэта не ў дужках, каб сцвердзіць, што сапраўды гэта спадчына жыве, што мы да яе звяртаемся. Мы вырашылі зрабіць тыя песні паэтаў песнямі.

Першая вечарына была прысвечная памяці паэта і перакладчыка Юлія Таўбіна. Яго расстралялі ў 1937 годзе, калі яму было толькі дваццаць шэсць гадоў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя