Неўзабаве з’явіцца новы альбом трыа Dzivasil



Гурт Dzivasil прапануе атмасферны этна-эмбіент з выкарыстаннем народных інструментаў. Dzivasil спалучае этнічную музыку з сучасным гучаннем. Гэта не штучная рэканструкцыя, а сучасная інтэрпрэтацыя, у тым ліку архаічных песень, кажа вакалістка Іна Перасецкая.

– Там будуць аўтарскія кампазіцыі, некалькі кампазіцый – гэта таксама архаічныя беларускія песні, мы зрабілі варыянт, які можа быць зараз – ён сучасны. Нават цікавыя гэтыя песні яшчэ тым, што манеру спеву я распрацавала сама, яна мая аўтарская. Гэта тое, як я чую гэтыя песні. Гэта тыя гісторыі, якія я ў гэтых песнях пачула.

Іна Перасецкая „Уна” ўдзельнічала ў такіх праектах, як «Легенды Вялікага Княства», спявала з Алесем Камоцкім і гуртам „Л.О.М.”. Песні з новага альбома можна будзе пачуць на хвалях нашага радыё.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі