Невядомае фота чальцоў беларускага хору



Знойдзена невядомае фота чальцоў беларускага хору, які дзейнічаў у Беластоку пры Беларускім камітэце ў 1943-44 г. На фота дзве дзяўчыны і хлопец у вышыванках.

Яны прысутнічаюць на супольным фота беларускага хору. Адна дзяўчына стаіць трэцяя ў другім шэрагу злева, другая дзяўчына сядзіць трэцяя справа, хлопец стаіць першы справа. 

Хорам кіраваў Кастусь Кіслы, а з сакавіка 1943 года – Дзмітрый Арлоў (сядзіць пасярэдзіне). Хор выконваў беларускія народныя песні, ездзіў з канцэртамі па ўсёй Беласточчыне.

Адным з салістаў хору быў заходнебеларускі дзеяч Лявон Богуш (на фота стаіць другі справа), пахаванне якога было адшукана на могілках Выгоды ў Беластоку ў 2019 годзе.

Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя