Невядомая кніга Марка Твена будзе выдадзеная праз 140 гадоў



Казка «Выкраданне прынца Олеамаргарына» распавядае пра беднага хлопчыка, які з’еў чароўную кветку і навучыўся размаўляць з жывёламі. Кніга будзе апублікаваная ў верасні 2017 года, паведамляе Newsru.

Амаль 140 гадоў таму Сэмюэль Клеменс, вядомы ўсім свеце як Марк Твен, распавёў гэтую гісторыю сваім маленькім дочкам Клары і Сьюзэн. Казкі на ноч былі традыцыяй у сям’і пісьменніка, аднак на паперу ён перанёс толькі адну з прыдуманых для дзяцей гісторый. Праз дзесяцігоддзі гэтыя запісы выявіў навуковец Джон Берд, які працаваў з архівамі Твена ва ўніверсітэце Берклі. Мяркуецца, што «Выкраданне прынца Олеамаргарына» з’яўлялася часткай больш працяглага апавядання, піша The New York Times.

mark_tven_pisatel

16-старонкавы чарнавік, які ўпершыню ўбачыў свет у 2011 годзе, быў старанна вывучаны і перададзены ў выдавецтва. Ілюстраваная кніга будзе прадстаўлена ў верасні 2017 года.

У казачнай гісторыі ідзе гаворка аб волатах, драконах і жывёлах, якія ўдзельнічаюць у выратаваньні выкрадзенага прынца. Выданне адзначае, што на старонках з’явіцца і сам аўтар.

Даследчыкі мяркуюць, што твор будзе мець вялікае значэнне для навукоўцаў і прыхільнікаў творчасці Марка Твена, паколькі створаны ў зусім нехарактэрным для пісьменніка жанры. Твен, як вядома, пісаў белетрыстыку, нарысы, публіцыстыку, дарожныя нататкі, апавяданні і сатырычныя творы, аднак ніколі не публікаваў фантастычных гісторый для дзяцей, за выключэннем перакладу нямецкай байкі.