Незвычайная выстава Cяргея Грыневіча ў Гародні



“Міміка”- выстава працаў мастака Сяргея Грыневіча пад такой назвай адкрылася ў гарадзенскай выставачнай зале “Тызенгауз”. Два дзясяткі працаў выкананы ў незвычайнай для манументаліста тэхніцы. Яны невялікага памеру, бо сцены галерэі не змаглі б прыняць буйныя працы мастака.

Распавядае Сяргей Грыневіч:

– Экспазіцыйныя памеры галерэі вымаюць прац невялікага памеру, а ў мяне такіх не так і шмат. Яны часцей разыходзяцца ў якасці падарункаў. І вось гэта была добрая нагода прадставіць шырокаму гледачу працы невялікіх памераў. Але ў любым выпадку гэта працы амаль усе новыя. Ёсць трошкі з папярэдніх гадоў, але ў Гародні іх ніхто яшчэ не бачыў.

gryn3

Па словах дырэктаркі галерэі Тызенгауз Вольгі Бабінскай, працы  Грыневіча, прадстаўленыя на выставе, павінны падабацца гарадзенцам.

– На жаль, за 16 гадоў існавання галерэі гэта яго першая выстава ў нашых сценах. І не таму, што ён не хацеў, ці мы не хацелі. Размовы пра гэта вяліся шмат разоў, але заўсёды ўсё ўпіралася ў памеры яго твораў, якія не падыходзілі да памераў галерэі… Я думаю, што яго працы падабаюцца нейкім аптымізмам, якога нам зараз так не хапае, нейкімі яркімі фарбамі…

На выставу прыйшла вялікая колькасць гарадзенскіх мастакоў, крытыкаў, а таксама вучні Сяргея Грыневіча і журналісты.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя