Незвычайны тэатр у гарадзенскім ДОМе 46



“Вечар незвычайнага Тэатру” сабраў у Гарадзенскім ДОМе 46 каля паўсотні аматараў спектакляў. Дзьве нязвыклыя дзеі – перформанс “З кропкі А ў кропку Б” і монаспектакль Васіля Мініча былі паказаныя жыхарам горада над Нёманам упершыню.

Пра паказы распавядае аўтар спектакляў,  харэограф Аляксандр Цебенькоў:

– У рамках іншых форм існавання сцэнічнага мастацтва мы тут імкнёмся рабіць вось такія спектаклі. Канешне, гэта лепш убачыць. Скажу, што гэта дзве работы. Першая – гэта танцавальны перформанс. Другая – гэта монаспектакль, можна сказаць што гэта сінтэтычная работа, драматычна-танцавальна свабодны спектакль.

На незвычайныя паказы сабраліся розныя людзі- тэатралы і мастакі, студэнты гарадзенскай вучэльні мастацтваў. Незвычайным таксама было тое, што адной з акторак была Яўгенія Рамановіч, кіраўніца прасторы Дом46.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня