„Ноч музеяў” у Гомелі



Абрад „Ваджэнне стралы”, рамеснікі, выступ рок-гурта Бан-Жвірба і ансамбля яўрэйскай музыкі, майстар-класы па вырабе традыцыйных лялек.

Гэта няпоўны спіс таго, што адбывалася ў філіяле Веткаўскага музею падчас „Ночы музеяў”.

Распавядае загадчыца філіяла Вольга Вінаградава:

– Сабралі нашых сяброў – з кім мы супрацоўнічаем. У нас шчыльнае супрацоўніцтва з Васільковым Барысам Міхайлавічам, ён займаецца разбярствам. Рымашэўская Таццяна Паўлаўна салому прадстаўляе, той від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які цяпер у нас вымірае. У дадатак у нас музыкі.

Міжнародная акцыя „Ноч музеяў” адзначаецца ў Беларусі з 2008 года. Падчас гэтай акцыі музейныя экспазіцыі можна аглядаць ноччу.

Беларускае Радыё Рацыя