Новая кніга „Вядомыя асобы Гродна: Vivе La Гродна“



„Вядомыя асобы Гродна: Vivе La Гродна“ – новая кніга, аўтарства гарадзенскага краязнаўцы Алеся Госьцева.

На думку аўтара для гарадзенцаў надыйшоў час пазнаць мясцовую гісторыю ў сваёй глыбіні, ды засяродзіцца ў выхадцах менавіта з Гародні, аддаўшы права шанаваць людзям сваіх славутасцяў, якія нарадзіліся ў мястэчках ды вёсках Гарадзеншчыны.

Кажа Алесь Госьцеў: 

– Мне нават стала крыўдна за свой горад, канечне, – нам няма чаго пераймаць тыя імёны, да якіх мы не маем дачынення. Няхай Ажэшкай ганарыцца Мількаўшчына. Там дасюль людзі жывуць у гэтай вёсачцы. Гэта павінны ведаць усе, а не тое, што яна ў Гародні нарадзілася. Заменгоф з Беластоку, няхай Беласток і ганарыцца. Нам ёсць кім ганарыцца, у нас дзясяткі ці нават сотні імёнаў. 

Кніга з’яўляецца праэктам Балтыйскага аддзялення міжнароднай акадэміі наасфэры, і цяпер распаўсюджваецца ў найбуйнейшыя бібліятэкі свету.

Як сказаў аўтар, у вольным доступе яе не будзе. А прачытаць яе можна ў электронным варыянце праз інтэрнэт. Ажыццявіла выданне херсонскае выдавецтва.

Мова кнігі – расейская. Кнізе, на жаль, не хапае ілюстрацыяў.

А тое, што ў Гародні дастаткова асобаў, якія яго праславілі ў розных галінах чалавечай дзейнасьці, – перакананы Алесь Госьцеў. І гэта ён плануе давесці цыклам з пятнаццаці кніжак пад тытулам: “Паходня ісціны”.

http://padabum.com/d.php?id=158589

 Беларускае Радыё Рацыя