Новая музычная перадача на хвалях нашага радыё
2-га лютага на хвалях нашага радыё пачне выходзіць новая музычная перадача „У змроку” музыкі і гукарэжысёра Яўгена Кучмейны.
Музыка нарадзіўся ў мястэчку Іўе, мае ўласную студыю гуказапісу, запісвае ўласныя альбомы, трэкі ды альбомы іншых беларускіх музыкаў і гуртоў.
Што гэта будзе за перадача, распавядае Яўген Кучмейна:
– У першай сваёй перадачы я прадстаўлю самых яскравых прадстаўнікоў гэтых напрамкаў, якія стварылі такія напрамкі, як Trip chop і Acid dazz, Chillоut, Downtempo, Lounge, якія задалі напрамак руху. Магчыма будзе раздзяляцца Швецыя або Нарвегія, або беларускае асяроддзе Trip chop, Chillоut, Acid dazz. Ці мабыць якія небудзь яшчэ тэмы, якія-будуць аб’яднаныя агульнай паэтычнай тэмай.
Магчыма яго творчасць будзе цікавыя прыхільнікам „One man band”:
– 20-га лютага будзе ў Варшаве канцэрт і магчыма яшчэ ў лютым у Гародні будзе канцэрт. Мы пакуль пляцоўку яшчэ не знайшлі. Гэта будзе сольна лічыцца, бо калектыў калі і будзе, то плюс адзін чалавек, а так я адзін.
Запрашаем слухачоў на штотыднёвую перадачу Яўгена Кучмейны „У змроку”. Яе першы выпуск прагучыць 2-га лютага а 21:05 паводле беларускага часу (19.05 паводле польскага часу).
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]