Новы Запавет па-беларуску



У менскім выдавецтве “Пазітыў-цэнтр” 3000-м накладам з друку выйшаў “Новы Запавет” Госпада нашага Ісуса Хрыста. З грэцкай мовы на беларускую Новы Запавет пераклаў вядомы літаратар Анатоль Клышка.

Нашаму карэспандэнту перакладчык сказаў, што пераклад рабіўся з памяццю аб запавеце з амаль пяцісотгадовай даўніны нашага Францыска Скарыны – “з великою пильностью”, з увагай  да кожнага верша, да кожнага слова як надзвычайнага дакумента.

“Сучаснаму чытачу праз без мала два тысячагоддзі не заўсёды лёгка зразумець пэўныя звароты ці асаблівасці мовы або рэаліі быту, што выклікае патрэбу ў пэўных каментарыях, але пераклад Новага Запавету павінен быў быць асабліва дакладным. Таму ў душках я вырашыў падаваць і асобныя словы ці словазлучэнні, якія дададзены ў пазнейшых рукапісах грэцкага Новага Запавету, але якіх не было ў найстаражытнейшых”, – сказаў Анатоль Клышка.

zapavet

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Менск