“Нянавісць” – новы кліп ад гурта “Atesta”



Беларускі гурт “Atesta” прэзентуе кліп на песню “Нянавісць”. Трэк створаны ў тандэме з лідарам бэнду “:B:N:” Алесем Лютычам.

Пра тое, як зарадзілася супраца, распавядае вакалістка гурта “Atesta” Ульяна Паўловіч:
 
Запісвалі мой вакал на гэтую песню. Адчулі, што не хапае нейкага другога голасу. Думалі, думалі… І ў нейкі момант – о, Лютыч. Лютыч хутка падпісаўся на гэта. І мы яго запісалі. З ім было вельмі проста працаваць, бо ён сам па сабе вельмі крэатыўны і ён прафесіянал.

Дарэчы, хутка гурт прэзентуе і свой другі паўнафарматны альбом „Fataĺna apošni”.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]