Ох, і рвала Ульяніца лянок…



У вёсцы Міжэвічы Слонімскага раёна адбылося вясковае свята “Блакіт нябёсаў”, якое было прысвечана беларускаму лёну.

Свята нічым асаблівым не вызначалася, але затое было там шмат музыкі, быў наладжаны гандаль, конкурсы, гульні. Цікавую вяскоўцы арганізавалі выставу ручнікоў, адзення, дываноў – усё, што пашыта і выткана з лёну…

Дарэчы, вёска Міжэвічы сёння – адна з вялікіх вёсак Слонімшчыны і адна з самых старажытных. Археалагічнае селішча на ўсходняй ускраіне вёскі (датуецца II – V cт) сведчыць, што вёску людзі засялілі яшчэ ў старажытнасці. У XVI стагоддзі вядома як сяло, дзяржаўная ўласнасць у Слонімскім старостве Наваградскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага…

Сёння ў Міжэвічах працуюць сярэдняя школа, сад, ёсць цэнтр культуры, некалькі крамаў, бібліятэка, аддзялення сувязі, участковая бальніца і г.д. Вяскоўцы не толькі добра працуюць, але і адпачываюць. Прыклад таму, свята лёну – як свята беларускіх традыцый, нацыянальнай вышыўкі і самабытнай музыкі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара