«Оньдэ» прэзентавалі ў Беларускім доме ў Вільні



«Оньдэ» — палескамоўны зборнік вершаў і апавяданняў прэзентавалі ў Беларускім доме ў Вільні.

Яго аўтар Аляксей Дзікавіцкі — намеснік старшыні тэлеканала “Белсат”, нарадзіўся на Піншчыне. Пачаць знаёміць з дэбютам сваёй кнігі аўтар марыў на радзіме, але пакуль гэта немагчыма. Бо рэжым Беларусі абвяшчае ўсіх тэрарыстамі і экстрэмістамі, адзначыў Дзікавіцкі:

– “Белсат” таксама аб’яўлены экстрэмісцкім сродкам масавай інфармацыі, тым больш, што дзве нашы журналісткі Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сядзяць амаль ужо год у турме. Яшчэ наш калега Уладзімір Мацкевіч быў затрыманы на пачатку жніўня і знаходзіцца ў турме. Таму я пакуль асцерагаюся ехаць у Беларусь, гэта па-першае. А па-другое, я ўпэўнены, калі б толькі я зрабіў там прэзентацыі, нават на сваім падворку, то гэта б абвясцілі нейкім несанкцыянаваным сходам і адразу б  панаехала міліцыянтаў.

Падчас мерапрыемства выступіла беларуская цымбалістка Ганна Лепяшкевіч, гурт “Беларускія цуды” пад кіраўніцтвам Святланы Чакушкі праспяваў палескія песні. А аўтар прадэкламаваў некалькі вершаў і апавяданняў па-палеску:

Аляксей Дзікавіцкі плануе яшчэ некалькі прэзентацый “Оньдэ”:  13-га кастрычніка ў Варшаве, а потым — у Студзіводах. А напрыканцы месяца — у сталіцы Чэхіі Празе.

[Not a valid template]

Ева Бардзілоўская, Беларускае Радыё Рацыя