Па Дзвіне на дракары



У Полацку завяршыліся Дні горада. Сярод розных шматлікіх мерапрыемстваў, якія падрыхтавалі арганізатары свята, былі і экскурсіі на дракары па Дзвіне.

Ладдзю пабудавалі полацкія рэканструктары на чале з мастаком Іванам Іванавым:

– У кожным клубе гістарычнай рэканструкцыі ў пэўны час узнікае ідэя, альбо займацца конным накірункам, альбо будаваць нейкія лодкі, чаўны, ладдзі ці дракары. Мы вырашылі, што лодка гэта, канешне, не так складана, як конь, не трэба касіць сена, тры разы на дзень паіць, лекаваць ад хваробаў, таму мы вырашылі будаваць дракар.

Экскурсія па Дзвіне суправаджалася расповедам гісторыка Алены Ізергінай пра гісторыю Полацка, а на завяршэнне яна зайграла на старажытным музычным інструменце – дудзе.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя, Полацк