Паб-квіз у гонар Тадэвуша Касцюшкі



Двухсотую гадавіну сыходу ў іншасвет Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі ўганаравалі Pab Qiz у сталічным клубе “Графіці”.

Гаворыць арганізатар імпрэзы Алесь Мазанік:

– Праз інтэлектуальныя гульні прыцягваецца моладзь і людзі сталага веку да разнастайнай беларускай культуры. І з’явілася жаданне арганізаваць гульню ў гонар Касцюшкі. Шкада, што нас не так шмат як хацелася б. Мы даем прыклад, мы натхняем. Удзельнікі паказваюць высокі ровень ведаў. Гэтыя 20-30 чалавек могуць навучыць сотні тысяч. І праз пэўны час не будзе пытання: “Чый Касцюшка?” Я перакананы, што мы набліжаем гэты дзень усе разам.  

У паб-квізе бралі ўдзел чатыры каманды. Сярод гульцоў былі і знакавыя для беларускай культуры і палітыкі асобы. Пераможцай сталася каманда “Дзея”, якая пастаянна бярэ ўдзел у падобных імпрэзах. 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара