Пабачыла свет унікальная кніга па археалогіі Беларусі



У выдавецтве “Беларусь” выйшла ўнікальная кніга вядомага археолага і пісьменніка Сяргея Тарасава. Яна называецца „Археалогія Беларусі. Час, таямніцы, скарбы, людзі. (Нататкі археолага)”. Такая кніга пра археалогію ў Беларусі яшчэ ніколі не выходзіла.

Кажа аўтар:

– Спачатку я думаў напісаць папулярна пра помнікі, эпохі, этапы развіцця, метадалогію археалогіі. А пасля зразумеў, што гэта будзе нейкае перапісванне падручніка. Таму я вырашыў апісаць беларускую археалогію праз сябе. Праз тое як я яе спазнаваў, як я ў яе прыйшоў, з кім сутыкаўся, сустракаўся, хто мяне вучыў, з якімі людзьмі і помнікамі давялося сустрэцца.

Сяргей Тарасаў паведаміў, што прэзентацыю кнігі ён плануе правесці ў першай чвэрці кастрычніка.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара