Пачалася падрыхтоўка да „Басовішча – 2018”



Басовішча – 2018. Фестываль маладой беларускай музыкі, які ладзіцца на Беласточчыне, збіраецца прытрымлівацца канцэпцыі апошніх гадоў і складаць лайн-ап з гуртоў, якія яшчэ не выступалі на сцэне ў Борыку. Пра гэта заявіла адна з арганізатарак фэсту Лідзія Пякарская.

Арганізатары прапанавалі  гледачам “Басовішча” назваць тых артыстаў, якіх бы яны хацелі пачуць. Згодна з вынікамі анкетавання, перамогу атрымаў гурт “Крамбамбуля”, які стаў першым аб’яўленым хэдлайнерам. У топе гледачоў таксама Brutto, Dzieciuki, Re1ikt.

Пякарская кажа, што ранейшыя акцэнты фэсту, рок-музыка і беларуская мова, цяпер не настолькі істотныя.

Тым часам, працягваецца прыём заявак на конкурс маладых гуртоў “Басовішча-2018”, якіх на сёння дзесяць. Заяўкі прымаюцца да 26 сакавіка, усе заяўкі будуць адслуханыя журы. Восем найлепшых каманд сустрэнуцца на “Адборышчы” у Менску 11 траўня. Чацвёра з іх выйдуць у фінал і 20 ліпеня сыграюць на сцэне “Басовішча”.

Таксама арганізатары абяцаюць сур’ёзна падысці да праблемы з бясплатнымі візамі для беларускіх наведвальнікаў фэсту.

Беларускае Радыё Рацыя