Пачаліся перамовы з уладальніцай дому Караткевіча ў Воршы



Грамадскі дзеяч з Воршы  Ігар Казмерчак перагаварыў з Ірынай – гаспадыняй дому Уладзіміра Караткевіча, якая жыве ва Украіне. Гаспадыня таксама хоча, каб дом Караткевіча захаваўся.

Дом выстаўлены на продаж, каштуе 17 тысяч даляраў. І пакупнік, які знайшоўся да гэтага часу, хоча купіць яго пад знос. Афіцыйна дом не прызнаны культурнай спадчынай. 

Пра вынік, ён паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку: „Сябры, мы пачынаем масавую і  важную кампанію. І тут патрэбна вялікая дапамога ўсіх людзей для якіх і Ворша і Караткевіч не пустыя словы. Дапамагаць можна будзе не толькі фінансава, але і па-валанцёрску. Папярэдне з уладальніцай дома пагаварылі пра тое, што калі мы да верасня не збярэм сродкі, то арэндуем дом да таго часу, пакуль не выкупім. Ёй варыянт спадабаўся, але ні „Так”, ні „Не” яна сказаць зараз не пагадзілася – пытанне фінансаў таксама не малаважнае”.

Нагадаем, што ў доме, пра якія вядзецца гаворка, сям’я Караткевіча жыла пасля Другой Сусветнай вайны. Тут прайшлі юнацкія гады пісьменніка, і была напісаная аповесць „Дзікае паляванне караля Стаха”. Дом стаіць у цэнтры Воршы на маляўнічай вуліцы, якая спускаецца да Дняпра і мае імя пісьменніка.

Беларускае Радыё Рацыя

 

[manual_related_posts]