Пачаўся конкурс імя Веры Навіцкай



Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы пачынае V адкрыты рэгіянальны літаратурны конкурс імя Веры Навіцкай „Дарослыя – дзецям”!

Гэты конкурс  — яшчэ адна лідская культурная традыцыя. Ён ладзіцца раз у два гады з 2014 года.

Вера Навіцкая, якая ўзначальвала з 1910 года Лідскую прыватную жаночую гімназію Навіцкіх, была аўтарам некалькіх дзіцячых кніг прозы пра дзяўчынак-гімназістак. Творчая спадчына Веры Навіцкай – яскравы прыклад плённай працы на ніве выхавання і адукацыі юнага пакалення.

Таму літаратурны конкурс  імя Веры Навіцкай арганізаваны з мэтай выяўлення, падтрымкі і заахвочвання паэтаў і празаікаў з Ліды і суседніх раёнаў да напісання твораў для дзяцей.

У 2022 годзе конкурс будзе праходзіць з 20 лютага па 5 снежня ў дзвюх намінацыях: “Паэзія” і “Проза”. Арганізатары конкурсу спадзяюцца і чакаюць новых цікавых дзіцячых твораў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]