Пад Берасцем прайшоў фестываль „Хаос”



Пад Берасцем адбыўся фестываль у стыле этна „Хаос”.

Мерапрыемства праходзіла ў сядзібе і на падворку музейна-паркавага комплексу Нямцэвічаў, што ў Скоках, ды сабрала пад сваім дахам айцішнікаў, а таксама людзей са сферы культуры.

Кажа суарганізатар фестывалю і саўладальнік адукацыйнага клуба Аляксандр Савіч:

– На жаль не магу добра размаўляць па-беларуску, прабачце, мне лягчэй па-расейску. Мы вырашылі арганізаваць гэта мерапрыемства, каб трохі пазнаёміць людзей з розных сфер, з розных колаў Берасця. У нас ёсць вельмі шмат лакальных суполак, якія недзе штосьці робяць, вельмі шмат цікавых людзей, у тым ліку людзей захопленых сваёй справай. Яны ўсе неяк лакалізаваныя, маюць сваё кола знаёмых. Яны варацца ў сваім коле, хоць наш горад дастаткова вялікі. Мы вырашылі паспрабаваць сабраць людзей з розных накірункаў.

У праграме фестывалю былі: кірмаш рамеснікаў, прэзентацыі і майстар-класы цікавых асобаў і супольнасяў, тэатральныя гульны для дзяцей, строі для фотасесій у сценах сядзібы, прадстаўленні клубу рэканструктараў, катанне на конях і фаер-шоў.

„Запланаванага першапачаткова выступу гурта „Палац”, нажаль, па пэўных прычынах злядзіць не ўдалося”, – падсумавалі арганізатары.

Беларускае Радыё Рацыя