Пад «Домам з рыбкай» у Гародні выявілі старажытныя падмуркі



На ўзвядзенні комплексу страчанай гістарычнай забудовы Гародні выяўленыя старажытныя падмуркі.

Літоўскі інвестар аднаўляе за былым Палацам культуры тэкстыльшчыкаў комплекс будынкаў, якія адновяць вядомы ў Гародні «Дом з рыбкай». У катлаване будаўнікі выявілі магутныя падмуркі, выкладзеныя плінфай. У падмуркі ўмантаваныя камяні буйных памераў.

Што гэта: падмуркі або фрагменты падземных хадоў, у якім стагоддзі яны будаваліся – цяпер высвятляюць архітэктары і гісторыкі. Новая акалічнасць можа прывесці да дапрацоўкі праекта забудовы, каб захаваць фрагменты адкапаных падмуркаў для цяперашняга пакалення.

Дарэчы, у гістарычным пласце выявілі і вось такое рыльца віннай бутэлькі.

Цікава, віно якога стагоддзя было ў ёй.

grodnonews.by