Падрыхтаваны вялікі том пра Алега Лойку



Да друку падрыхтаваны вялікі том артыкулаў і ўспамінаў пра беларускага паэта, вучонага і педагога, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі Навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа Алега Лойку (1931-2008), а таксама вершаваныя прысвячэнні ў яго гонар.

Алег Лойка пакінуў светлы і незабыўны след у памяці шматлікіх студэнтаў філфака Белдзяржуніверсітэта, быў і застаецца ўзорам выдатнага нацыянальнага інтэлігента, палымянага патрыёта і грамадзяніна Беларусі.

Кніга пра Алега Лойку будзе мець назву “Чалавек з сонечнай усмешкай”. Яны будзе складацца з чатырох раздзелаў. Гэта ўспаміны пра Алега Антонавіча, артыкулы пра яго творчасць, паэтычныя прысвячэнні, творы з паэтычнай спадчыны пісьменніка, а таксама шмат унікальных фотаздымкаў.

Шчырыя ўспаміны пра Алега Лойку напісалі такія вядомыя літаратары як Генрых Далідовіч, Казімір Камейша, Віктар Гардзей, Аляксей Пяткевіч, Вячаслаў Рагойша, Сяргей Чыгрын, Таццяна Шамякіна, Анатоль Вярцінскі. Алена Руцкая, Анатоль Бутэвіч і многія іншыя. Пра творчасць Алега Лойкі ў кнізе нагадаюць Алесь Пашкевіч, Міхась Скобла, Алесь Бельскі, Сяргей Шапран, Вольга Русілка і г.д.

Кнігу склалі доктар філалагічных навук прафесар Алесь Бельскі і кандыдат філалагічных навук Анатоль Верабей.

Кніга пра Алега Лойку пабачыць свет восенню гэтага года. Першыя прэзентацыі яе адбудуцца ў Менску і ў Слоніме.

Алег Лойка з сябрамі літаб’яднання Узлёт БДУ, 1982 г.

Алег Лойка, Мікола Аўрамчык і скульптар Іван Міско

Алег Лойка

 

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя