Падзеі 1939-га вачыма беларуса



Гараденцам паказалі беларускі бок вайны 1939 года. Кніжная серыя “Гарадзенская бібліятэка” прэзентавала кнігу гісторыка Анатоля Трафімчыка “1939  год  і Беларусь: забытая вайна”. Аўтар паказаў сутнасць “аб’яднання” Беларусі і палітыку новай улады:

Як выглядалі падзеі, гледзячы на іх вачыма беларуса-абывацеля і беларуса-прадстаўніка краіны. Таму ў гэтай кнізе сыходзяцца дзве такія плоскасці, часам нават побытавы і, калі можна так сказаць, дзяржаўны ўзроўні.

Кніга стала адным з першых выданняў кніжнага выдавецтва гарадзенскага гісторыка Андрэя Янушкевіча, які летам гэтага года пачаў выданне кніг у Менску.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня