Паэтка і перакладчыца Вольга Гронская ў віртуальнай кавярні ЗНО



10 лютага віртуальная кавярня «ЗНО» ладзіць анлайн-сустрэчу з філолагам, выкладчыцай, паэткай і перакладчыцай Вольгай Гронскай, каб абмеркаваць выкладанне беларускай мовы ў школе наогул і ў школе пісьменніка ў прыватнасці.

Дата: 10 лютага

Час: 19.00 (час менскі)

Месца: Zoom

Ці сапраўды можна вывучыцца на пісьменніка? Як вучаць у школах пісьменнікаў і ці бываюць там двоешнікі і выдатнікі? А як наогул вучыць беларускай мове, каб ад гэтага вучэння не стыгла ў зубах?

Гэтыя і іншыя пытанні — у размове вядоўцы Ганны Севярынец з Вольгай Гронскай. Пакідайце пытанні і заўвагі ў каментарах да трансляцыі.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Будзе арганізаваная трансляцыя ў facebook на старонцы Беларускага Калегіюма.

[manual_related_posts]