Паэтка Людміла Паўлікава адзначае юбілей



Не праміце сцяжыну ў казку!

Не замуруйце сваю пяшчоту!

Не пакідайце на потым ласку!

Не пакідайце любоў на потым!

 Людміла Паўлікава
Людміла Паўлікава.

Гэтыя цудоўныя радкі напісала беларуская паэтка Людміла Паўлікава, якая 11 лютага адзначае свой прыгожы юбілей. У паэзію яна прыйшла імгненна і адразу яе запрыкмецілі чытачы. Паэтычны дэбют у часопісе “Маладосць” у 1980 годзе быў паспяховым. За першую падборку вершаў паэтка атрымала прэмію года часопіса. А пра першы яе зборнік вершаў “Адведзіны рамонкавай паляны” (1985) у друку з’явілася шэраг станоўчых рэцэнзій і шмат добрых водгукаў сяброў па пяру.

Васіль Жуковіч, Людміла Паўлікава, Вадзім Жылко.

З гэтага часу вершы, паэмы, празаічныя творы і пераклады Людмілы Пазлікавай друкуюцца ва ўсіх беларускіх газетах і часопісах, зборніках і альманахах. Для вершаў паэткі былі і застаюцца характэрны роздум над праблемамі сучаснасці, ёй уласцівы творчая актыўнасць, своеасаблівасць паэтычнага голасу, канкрэтнасць вобразнага мыслення, шчырасць і традыцыйная манера пісьма.

Раіса Баравікова і Людміла Паўлікава.

Родам Людміла Паўлікава з Асіповіцкага раёна. Скончыла далёка не гуманітарны факультэт, а факультэт прыкладной матэматыкі Белдзяржуніверсітэта.  З друку выйшлі яе кнігі “Тваё святло”, “Можна і Нельга”, “Купанне ў росах”, “Плач па анёлу” і іншыя. За прынцыповасць і майстэрства ў асвятленні сучасных праблем Беларусі, пісьменніца ў 1996 годзе была ўзнагароджана прэміяй Алеся Адамовіча.

Адна з кніг Людмілы Паўлікавай.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]