Паэтка Людміла Паўлікава-Хейдарава прэзентавала ў Наваполацку новую кнігу



У 2018 годзе статус культурнай сталіцы Беларусі перайшоў да Наваполацка. З гэтай нагоды тут адбываюцца розныя творчыя сустрэчы, у тым ліку з пісьменнікамі.

Чарговым госцем горада нафтаперапрацоўшчыкаў стала вядмая паэтка Людміла Паўлікава-Хейдарава, якая прэзентавала сваю найноўшую кнігу паэзіі „Духа Святога да храма прыступкі”:

– Бяспрэчна адным з маіх сучасных настаўнікаў у літаратуры і ўлюбёнцам, скажам так, быў Алесь Разанаў. Да яго я выхоўвалася на кнігах Танка, з яго таксама абсалютна сучасным падыходам, еўрапейскім падыходам, і нават такім падыходам, як у Амерыцы тады пісалі вершы, і Разанаў ужо быў больш зразумелы.

Сустрэча праходзіла ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Уладзіміра Маякоўскага. Паэтка не толькі чытала свае вершы і пераклады, але і распавядала пра розныя цікавыя здарэнні, якія былі ў яе жыцці.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя