Паэтку з Гішпаніі прынялі ў ганаровыя сябры СБП



Анхела Эспіноса Руіс была ўрачыста далучана да Саюзу беларускіх пісьменнікаў 24 сакавіка падчас паседжання Рады арганізацыі. Сама паэтка была вельмі здзіўленая запрашэннем у СБП. “Гэта вялікі гонар і вялікая адказнасць. Цяпер нельга пісаць кепскія вершы”, – жартуе Анхела.

– Гэта трошачкі як дзеці. Ёсць такія, якія чакаюць тэрміну ў шпіталі, каб нарадзіць дзіця. А ёсць, якія прыходзяць … ну я так, напрыклад, нарадзілася, мая мама прыйшла ў шпіталь – ого, а галава дзіця амаль на двары… мама не заўважыла. Так і вершы.

1271

У свае 23 гады Анхела Эспіноса Руіс ужо мае два апублікаваных зборнікі вершаў па-беларуску “Раяль ля мора” і “Памяць пра будучыню”, аднак яшчэ тры зборнікі чакаюць на сваю публікацыю.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя