Паэтычны фэст «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова



Да пачатку галоўнага беларускага паэтычнага фэсту «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова застаўся адзін дзень. Заўтра, 12 лютага, пачынаюцца першыя яго мерапрыемствы, а завершацца яны 15-га лютага. Арганізатарамі фестывалю выступаюць Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН-цэнтр.

Кажа старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:

– У гэты прамежак часу ўмясціцца шмат розных мерапрыемстваў, цяжка выбраць штосьці асноўнае, але я параіў бы тым, хто збіраецца на фестываль, абавязкова пабыць на слэме, пабыць на “круглых сталах”, прысвечаных літаратуры, пабыць на джэме, гэта тыя мерапрыемствы, якія прыцягнуць увагу не толькі аматараў паэзіі і літаратуры ўвогуле, але і людзей, якія проста любяць літаратуру.

Мерапрыемствы будуць праходзіць на дзвюх пляцоўках: Галерэя «Ў» і Галерэя TUT.BY. Уваход на ўсе вечарыны вольны. Прагаму фестываля можна пабачыць на нашым сайце.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя